Перайсці да зместу

Глеб Іванавіч Успенскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глеб Іванавіч Успенскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Б—н[1], М.[1], Братья Гипподромовы[1], Брызгин[1], Г.[1], …въ[1], Г. И.[1], Г. У.[1], Г....в[1], Гл. У.[1], Г—ский[1], Гусев[1], Ив.[1], И—в[1] і Иванов[1]
Дата нараджэння 13 (25) кастрычніка 1843[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка (6 красавіка) 1902[2][3] (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Alexander Uspensky[d] і Boris Uspensky[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, навэліст
Жанр нарыс і аповесць[d]
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глеб Іванавіч Успенскі (руск.: Глеб Ива́нович Успе́нский; 13(25).10.1843, Тула — 24.3(6.4).1902, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Вучыўся ў Пецярбургскім (1861) і Маскоўскім (1862-63) універсітэтах, якія не скончыў з-за недахопу сродкаў. Пачаў друкавацца ў 1862 годзе (у часопісе Л. М. Талстога «Ясная Паляна» і часопісе «Глядач») і неўзабаве стаў вядомым прадстаўніком дэмакратычнай літаратуры 60-х гг. У 1864-65 супрацоўнічаў у часопісе «Рускае слова», у 1865-66 — у някрасаўскім «Сучасніку». Галоўныя тэмы Успенскага ў гэты час — жыццё і побыт дробных чыноўнікаў і гарадской беднаты. У нарысах «Норавы Разгубленай вуліцы» (1866) рознабакова адлюстраваны карціны жыцця тульскіх рамеснікаў і рабочых, гадкі побыт службоўцаў, мяшчан. У 1868 годзе Успенскі становіцца адным з асноўных супрацоўнікаў «Айчынных запісак», літаратурным паплечнікам М. А. Някрасава і М. Я. Салтыкова-Шчадрына.

З канца 1870-х гг. цэнтральная тэма творчасці Успенскага — паслярэформавая вёска: цыклы нарысаў і апавяданняў «З вясковага дзённіка» (1877-80), «Сялянін і сялянская праца» (1880), «Улада зямлі» (1882), «Пра сёе-тое» (1886- 87) і інш., у якіх ён піша пра збядненне сялян-працаўнікоў, раскладанне сялянскай абшчыны. У 1880-я гг. Успенскі стварае цыклы нарысаў і апавяданняў пра духоўныя пошукі рускай інтэлігенцыі ў перыяд рэакцыі: «Без пэўных заняткаў» (1881), «Воляй-няволяй» (1884) і інш.

На яўрэйскую мову яго перакладаў Л. Кобрын.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о http://feb-web.ru/feb/masanov/man/09/man17221.htm?cmd=0
  2. а б в г Соколов Н. И. Успенский // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7.
  3. а б в Успенский, Глеб Иванович // Словарь членов Общества любителей Российской словесности при Московском Университете — 1911. — С. 294.
  4. П. Морозов Успенский, Глеб Иванович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXV. — С. 19–21.
  5. Успенский Глеб Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.